Эквадор пасля землятрусу ўводзіць падатак для багатых


Кіраўнік краіны Рафаэль Карэа абвясціў, што ў краіне прымаецца шэраг захадаў па аднаўленню гарадоў пасля разбуральнага землятрусу. Ахвярамі стыхіі сталі каля 570 чалавек.

Паводле папярэдніх падлікаў, прычыненая стыхіяй шкода можа скласці каля $ 3 млрд. Прэзідэнт Эквадору прапанаваў павысіць на адзін год падатак з продажаў з 12 % да 14 %, а таксама «падатак на багацце». Грамадзяне краіны з капіталам больш за 1 млн долараў будуць абавязаныя выплаціць дзяржаве 0,9% свайго багацця, перадае bbc.com.

А тыя, чый штомесячны даход складае $ 1000, павінны будуць выплаціць суму свайго даходу за адзін дзень. Тыя, хто атрымлівае па $ 2000, аддадуць свой заробак за 2 дні, і г.д.

Летась Сусветны банк прагназаваў, што эканоміка Эквадору скароціцца сёлета на 2 % праз падзенне сусветных коштаў на нафту.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары