Экстрасэнсы з Баранавічаў запрашаюць на лекцыі незадаволеных Лукашэнкам


Zrzut ekranu 2016-10-04 o 19.57.06

Незвычайнае запрашэнне на семінар

У падʼездах дамоў зʼявіліся абʼявы людзей, якія сцвярджаюць, што яны «валодаюць ментальнай звышзброяй». Прапануюць стварыць сілу «для знішчэння ўлады Лукашэнкі».

У абʼявах гаворыцца, што Юрый Качаноўскі і Алена Навумава – вядомыя палітыкі, парапсіхолагі, эзатэрыкі, лекары, экстрасэнсы, нетрадыцыйныя псіхолагі – запрашаюць на лекцыю. Запрашэнне адрасуецца незадаволеным кіраўніком Беларусі – «злачынцам, злодзеем і забойцам Аляксандрам Лукашэнкам і яго аўтарытарнай уладай».

Лекцыя «Ключ да поспеху, здароўю, багацця і росквіту» будзе праведзеная, як сцвярджаецца ў абʼяве, «з мэтай стварэння моцнай наддамакратычнай партыі Атма». Мяркуецца, што новая палітычная сіла будзе «здольная знішчыць злачынную ўладу Лукашэнкі і стварыць у РБ высокаразвітую, свабодную, справядлівую, квітнеючую наддэмакратычную дзяржаву».

Чытайце таксама >>> Беларускі экзарцыст мяркуе, што праграма пра экстрасэнсаў на БТ прывядзе да атуплення гледача

Як аказалася, Юрый Качаноўскі і Алена Навумава праводзяць семінары на тэму духоўнага самаўдасканалення. У 2015 годзе яны выдалі кнігу, у якой абвесцілі 1 сакавіка стварэнне на тэрыторыі сучасных Беларусі і Расеі «наддэмакратычнай дзяржавы» і сталі яе самаабвешчанымі прэзідэнтамі.

Семінар (на які можна запісацца на бясплатнай лекцыі) два дня па дванаццаць гадзінаў «Ключ да поспеху, здароўю, багацця і росквіту» каштуе $ 1600 для жыхароў Масквы і Санкт-Пецярбурга, $ 800 для жыхароў астатніх рэгіёнаў Расеі. Грамадзянам Беларусі і Украіны наведванне семінару абыдзецца ў $ 400. Семінары Качаноўскі і Навумава праводзяць у сваёй кватэры на вуліцы Камуністычная ў Баранавічах.

CA, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары