Эксперыменты з электрычнасцю пад артылерыйскім абстрэлам


Два гікі з Луганску вядуць папулярны відэаблог у раёне баявых дзеянняў. Ролікі хлопцаў прысвечаны вопытам з электрычнасцю і боепрыпасамі. Хлопцаў знайшоў беларускі часопіс 34mag.net.

Рыцары волава і паяльніка Саша і Паша нарадзіліся ў Луганску, піша 34mag.net. Пару год таму, яшчэ да вайны, хлопцы пачалі здымаць YouTube-ролікі пра самаробныя электрамагнітныя гарматы, рукатворныя маланкі і генератары высакавольтных токаў. З цягам часу канал набраў шалёную для Луганску папулярнасць – на гэты момант у некаторых ролікаў больш за мільён праглядаў.

Свае апошнія відэаролікі Саша і Паша здымаюць практычна пад артылерыйскім абстрэлам. Акрамя эксперыментаў хлопцы выкладаюць у сеціва запісы, дзе паказваюць, якія змены адбыліся ў горадзе пасля пачатку АТА і разгулу сепаратыстаў.

ДР, belsat.eu пводле 34mag.net

Глядзі таксама
Каментары