Аналіз першага ўзору крыві паляка не выявіў Эболы


Мужчына звярнуўся да лекараў у панядзелак нібыта з сімптомамі гемарагічнай ліхаманкі. Яго змясцілі на карантын у Лодзскім шпіталі. Канчатковыя вынікі будуць вядомыя апоўдні.

31-гадовы жыхар польскага гораду Серадзу паведаміў лекарам, што нядаўна вярнуўся з Нямеччыны, дзе працаваў з гвінейцамі. Паводле прэс-сакратара галоўнага санітарнага інспектара Польшчы Яна Бондара, трывога фальшывая – пацыент быў у стане алкагольнага апянення і апошнім часам не выязджаў з краіны.

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад эпідэміі ліхаманкі на працягу некалькіх месяцаў ва ўсім свеце памерла больш чатырох тысячы чалавек. Найгоршая сітуацыя цяпер у Гвінеі, Ліберыі і Сьера-Леонэ. Вірус Эбола перадаецца пры непасрэдным кантакце з крывёй, вылучэннямі альбо іншымі вадкасцямі інфікаваных арганізмаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў