Эксперты прагназуюць скарачэнне інвестыцыяў у нафтавую галіну


Блізкі Усход застанецца ключавым рэгіёнам для нафтавага рынку ў наступныя дзесяцігоддзі.

Такі прагноз даў выканаўчы дырэктар Міжнароднага энергетычнага агенцтва (IEA) Фаціх Бірол.

«Сёлета мы пабачым скарачэнне нафтавых інвестыцыяў больш чым на 20 %. У наступным годзе мы зноў пабачым скарачэнне нафтавых інвестыцыяў. Мы ніколі не бачылі, за апошнія 30 гадоў, скарачэння нафтавых інвестыцыяў цягам двух паступовых гадоў», – заявіў Фаціх Бірол на прэс-канферэнцыі ў межах саміту «вялікай дваццаткі», які адбываецца ў Турцыі.

Больш нізкія цэны запаволяць пераход да больш «чыстых» энергетычных тэхналогіяў, адзначыў Бірол. І назваў іншыя наступствы нізкіх цэнаў на нафту.

«Гэта вельмі важна, асабліва ў кантэксце цякучай геапалітычнай сітуацыі, у якой мы знаходзімся. Некаторыя краіны рэгіёна, такія як Ірак, Сірыя, Лівія, Емен, праходзяць праз складаныя часы. Таму вельмі нізкія цэны (на нафту) цягам больш чым дзесяці гадоў могуць азначаць, што геапалітыка і нафта будуць больш (узаемазвязаныя), што можа быць не вельмі добрай навіной для стабільнасці і бяспекі нафтавых рынкаў», – адзначыў Фаціх Бірол.

НМ, belsat.eu, паводле «РИА Новости»

Стужка навінаў