Эксперт распавёў, чаму менскаму праспекту Незалежнасці складана трапіць у спіс ЮНЕСКО


Доктар мастацтваў з Францыі Фабʼян Бела на прэзентацыі ў Менску сваёй кнігі пра архітэктуру савецкага перыяду Менску паразважаў пра адметнасць праспекту Незалежнасці.

На думку эксперт, праспект Незалежнасці ў беларускай сталіцы «вельмі цікавы». Разам з тым зʼяўленне сучаснага будынку ля цырку выклікае спачуванне, і гэта можа стаць істотнай перашкодай падчас прыняцця рашэння прадстаўнікоў ЮНЕСКО.

У той жа час ёсць прыклады, калі, здавалася, нельга нават уявіць магчымасць уключэння таго ці іншага абʼекту ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКО, але яны туды траплялі, адзначыў Фабʼян Бела. Напрыклад, ніхто не мог уявіць, што французскі горад Гаўр стане абʼектам гэтага спісу.

Архіўны сюжэт «Белсату» пра спрэчную будоўлю ў Менску

У любым выпадку трэба быць аптымістамі, магчыма, варта пашукаць падыходы ў падачы матэрыялу, адзначыў Фабʼян Бела.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў