Эканаміст: не трэба баяцца Малога памежнага руху


Эканаміст Алесь Аляхновіч у эфіры «Белсату» паразважаў пра перспектывы беларуска-польскай супрацы.

Падчас размовы госць праграмы «Прасвет» пракаментаваў імаверныя апасенні беларускіх уладаў наконт таго, што пры малым памежным руху з Польшчай беларусы будуць вывозіць у гэтую краіну валюту.

«Не факт, што ратыфікацыя беларускім бокам малога памежнага руху (МПР) прывядзе да таго, што грошы будуць вывозіцца за мяжу. Прыклад супрацы з Латвіяй, з якой ужо дзейнічае МПР, паказвае, што значна больш латвійцаў прыязджае ў Беларусь, дзякуючы гэтаму руху, чым беларусаў у Латвію», – заявіў Алесь Аляхновіч.

Чытайце таксама >>> Беларусь і Польшча: Толькі бізнес

Разам з тым эксперт мяркуе, што ў Беларусі ёсць магчымасці, якімі можна зацікавіць палякаў. Гэта медычныя паслугі альбо турыстычныя.

Які беларускі банк могуць прыватызаваць палякі? Чаму Беларусь мусіць браць крэдыты МВФ? Чаму Менску ўсё цяжэй сплочваць вонкавы доўг?? Што трэба каб выцягнуць беларускую эканоміку з рэцэсіі?

Размова цалкам – у відэа вышэй.

Прапануем вашай увазе апошняе выданне праграмы «Прасвет»:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў