Эксперт пра БелАЭС: Нават падзенне з вышыні 30 см магло выклікаць дэфармацыю корпуса


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”260390″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]З такой думкай падзяліўся фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі.

25 ліпеня каардынатар кампаніі «Астравецкая атамная – гэта злачынства!» Мікалай Уласевіч напісаў у фэйсбуку, што 10 ліпеня падчас спробы ўсталяваць рэактар у рэактарнае аддзяленне АЭС ягоны корпус паваліўся на зямлю.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3ZWIuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd2ViLmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGc3Rhcnl1bGFzJTI1MkZwb3N0cyUyNTJGMTAzMzAxODk4NjczMzMwMyUyNndpZHRoJTNENTAwJTIyJTIwd2lkdGglM0QlMjI1MDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzUlMjIlMjBzdHlsZSUzRCUyMmJvcmRlciUzQW5vbmUlM0JvdmVyZmxvdyUzQWhpZGRlbiUyMiUyMHNjcm9sbGluZyUzRCUyMm5vJTIyJTIwZnJhbWVib3JkZXIlM0QlMjIwJTIyJTIwYWxsb3dUcmFuc3BhcmVuY3klM0QlMjJ0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Паводле Уласевіча, вышыня падзення склала ад 2 да 4 метраў. Факт абвальвання яму пацвердзілі не менш за 10 незалежных крыніцаў.

«Атамбудэкспарт», падраздзяленне дзяржкарпарацыі «Расатам» і генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС, заявіў, што здарэння з пашкоджаннем корпусу не было, канструкцыя знаходзіцца па-за межамі рэактарнага аддзялення, і тэхнічных перашкодаў для яе ўсталявання на штатнае месца няма.

У Міністэрстве энергетыкі Беларусі спачатку чуткі не каментавалі, а потым пацвердзілі факт няштатнай сітуацыі. Заказчык праекту РУП «Беларуская АЭС» запатрабаваў у генпадрадчыка ўсе дакументы і звесткі па інцыдэнце. Што рабіць далей, беларускі бок вырашыць, калі вывучыць звесткі ад «Атамбудэкспарта».

З каментара Міністэрства энергетыкі зразумела толькі тое, што «няштатная сітуацыя» адбылася на пляцоўцы захоўвання корпуса рэактара «пры правядзенні такелажных працаў па яго перамяшчэнню ў гарызантальнай плоскасці». Падрабязнасцяў міністэрства не падае.

Эксперты ў сферы энергетыкі мяркуюць, што корпус рэактара (ён мае форму цыліндру) ўздымалі ў гарызантальным становішчы і ён сарваўся са змацаванняў.

Жыхары Астраўца ў размове са здымачнай групай «Белсату» кажуць, што «не вытрымаў кран».[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/wGJ9aovIWYE”][vc_column_text]«Гэта канструкцыя вагой 334 тоны, і па зямлі яе рухаць ніхто б не стаў, таму што фланцы на корпусе тырчаць вонкі і могуць зачапіцца за нешта і пашкодзіцца. Хутчэй за ўсё, яго прыўзнімалі, спрабуючы перавесці ў перадмантажны стан, – разважае ў размове з TUT.BY былы дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання Марат Афанасьеў, які шмат гадоў прапрацаваў у энергетычнай сферы, у тым ліку на пасадзе намесніка галоўнага энергетыка Беларускага металургічнага заводу.

Афанасьеў лічыць, што прычынай «няштатнай сітуацыі» стала памылка будаўнікоў. Ўстаноўка такога буйнога аб’екта, як корпус ядравага рэактара, патрабуе дэталёвага праекту працаў, а кран і тросы, з дапамогай якіх яго перамяшчаюць, павінныя прайсці выпрабаванні на цяжкападымальнасць.

На думку ўдзельніка Беларускай антыядравай кампаніі (Масква), інжынера-фізіка Андрэя Ажароўскага, вышыня, з якой мог зваліцца корпус рэактара, не мае вялікага значэння.

«З-за велізарнай масы канструкцыі энергія дэфармацыі пры ўдары таксама велізарная, таму і варта чакаць пашкоджанняў. Нават падзенне з вышыні 30 сантыметраў магло выклікаць дэфармацыю корпуса і пагоршыць трывальныя ўласцівасці металу і звараных швоў, – кажа Ажароўскі ў размове з Вольгай Карэлінай.

«Калі мінулым летам на будаўніцтве ЛАЭС-2 у Расеі адбылося надзвычайнае здарэнне – упусцілі унутрырэактарны 70-тонны блок ахоўных труб, – было вырашана не рамантаваць пашкоджанае абсталяванне, а зрабіць новае».

Калі пры ўздыме корпус стукнуўся, то яго сапраўды далей усталёўваць нельга, – згодзен Марат Афанасьеў. – «Ні адзін разважны чалавек на сябе не возьме такую адказнасць. Трэба зноўку ўсё правяраць».

На заводзе, дзе быў выраблены корпус рэактара, кожнае зваранае шво павінныя былі праверыць на цэласнасць, зафіксаваўшы гэта ў адмысловым акце. Пасля падзення з вышыні швы трэба правяраць нанова. На думку Афанасьева, лепш за ўсё рады гэтаму дадуць прадстаўнікі завода-вытворцы. Маючы на руках дакументы папярэдняй праверкі, яны змогуць ацаніць, наколькі змянілася стан швоў пасля інцыдэнту, і, калі трэба, даць рэкамендацыі па рамонце.

АЭС у Астраўцы будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 МВт. Цяпер «Атаммаш» робіць другі рэактар. Плануецца, што ён будзе гатовы сёлета ў кастрычніку 2016 года.

Варта дадаць, што цяперашні выпадак на БелАЭС – не першы сёлета. У сярэдзіне красавіка праз спешкі паводле загаду кіраўніцтва рабочыя залілі зашмат бетону, канструкцыя не вытрымала і ў выніку абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання.

5 мая літоўскі МЗС уручыў беларускаму паслу ноту з патрабаваннем растлумачыць тое, што здарылася.

На наступны дзень стала вядома, што Беларусь даслала Літве справаздачу па АЭС, але літоўскі бок заявіў, што зразумець яе было цяжка: яна была перакладзеная праз «Google Translate».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў