Эксперт па СНД: Ад Еўразійскага саюзу найбольш выйграе Беларусь


Каму найбольш выгаднае новае ўтварэнне і чым Уладзімір Пуцін будзе шантажаваць кіраўнікоў іншых постсавецкіх краінаў, распавядае палітолаг з Масквы Аркадзь Дубноў.

Якая краіна найбольш выйграе ад утварэння Еўразійскага эканамічнага саюзу? Беларусь. Гэтак мяркуе палітолаг з Масквы, эксперт у пытаннях СНД Аркадзь Дубноў.

«Беларусь мусіць застацца галоўным транзіцёрам на гэтай прасторы паміж усходняй і заходняй часткамі Еўразіі. І Беларусь будзе атрымоўваць нафтапрадукты, якіх у яе няма, і датацыі ад Расеі, таму што выкінуць Беларусь з гэтай прасторы немагчыма. Расея і Казахстан – рэсурсныя краіны, якія ў прынцыпе маглі б абысціся і без гэтага звязу», – зазначыў палітолаг у эфіры «Белсату» (на відэа з 09:00).

Ад чаго будзе залежаць поспех гэтага саюзу і чым прэзідэнт Расеі будзе шантажаваць кіраўнікоў іншых краінаў новага эканамічнага аб’яднання? Адказы на гэтыя пытанні – у праграме «ПраСвет».

Глядзі таксама
Каментары