Эксперт: Хутка пабачым росквіт расейскіх «эмігранцкіх медыяў»


Кіраўніца інтэрнэт-выдання «Грани.ру» Юлія Беразоўская распавяла «Белсату» пра цяжкасці распаўсюду незалежнай інфармацыі ў Расеі.

Сайт «Грани.ру» застаецца адным з нешматлікіх расейскіх выданняў, што кідаюць выклік цэнзуры. Ужо амаль тры гады доступ да гэтага сайту блакуюць усе расейскі правайдары па распараджэнні Генпракуратуры. Наш карэспандэнт пагаварыў з кіраўніцай выдання Юліяй Беразоўскай у Парыжы, куды яна перасялілася пасля блакавання.

На думку Юліі Беразоўскай, цяпер існаванне ў Расеі паўнавартаснага незалежнага медыя немагчымае, бо так ці інакш, нават рэдакцыі, што базуюцца за мяжой, мусяць гуляць па правілах.

«Нават такія рэдакцыі вымушаныя выконваць усе забароны, у тым ліку самыя абсурдныя, каб не быць заблакаванымі. Дубіна блакавання працуе вельмі добра. Наконт патэнцыялу развіцця расейскіх медыяў за мяжой – насамрэч цяпер ідзе магутная эміграцыя, напэўна, у бліжэйшы час мы пабачым нейкі своеасаблівы росквіт «эмігранцкіх медыяў». Але ў цэлым аб незалежнасці расейскіх медыяў цяпер можна казаць толькі ўмоўна», – заявіла суразмоўца нашага тэлеканалу.

Юлія Беразоўская мяркуе, што цяпер медыі дзейнічаюць фактычна ў сітуацыі вайны, калі глядзець у глабальным маштабе:

«Калі яшчэ некалькі гадоў таму мы маглі будаваць ілюзіі, на нешта спадзявацца, то пасля разгрому пратэставага руху 2011-2012 гадоў і пасля агрэсіі Расеі ва Украіне, мы знаходзімся ў зусім новай гістарычнай сітуацыі, у сітуацыі вайны ў глабальным маштабе».

Больш – у відэа вышэй.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў