Эксперт: Еўропа пакідае ўтапічныя планы дэмакратызацыі Расеі


Візіт Пуціна ў Францыю некаторыя еўрапейскія медыі назвалі нечаканым і скандальным.

Палітычная аглядальніца з Бруселю Анна Ван Дэнскі ў каментары «Белсату» кажа, што ў Еўропе ідзе разварот у бок праграмтызму.

«Калі Еўропа раней магла разлічваць на ЗША ў будаванні сваёй эканамічнай палітыкі, то бок цягам дзесяцігоддзяў ЗША забяспечвалі ахову і бяспеку Еўропы, цяпер Трамп відавочна даў паняць, што Амерыка больш не будзе спансіраваць Еўропу і яна павінна разбірацца са сваймі праблемамі бяспекі сама».

У гэтай сітуацыі, кажа эксперт, Еўропе неабходна перагледзець дачыненні з Расеяй.

«Бо паліцыя санкцый і палітыка супрацьстаяння Еўропе не па кішэні», – кажа Анна Ван Дэнскі.

Еўропа пакідае ўтапічныя планы дэмакратызацыі Расеі, а таксама ў значнай ступені сваю палітыку пашырэння, бо яна не прынесла поспехаў, кажа палітычная аглядальніца.

Пра тое, чаго чакаць ад новых перамоваў па Данбасу, якія запланаваў, глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў