Эксперт Цэнтру Карнэйгі: Такі этап, сярэдні клас Расеі рыхтуецца да будучыні на кухнях


Калі ў Расеі пачнуцца пратэсты? Прапанова Пуціна «Крым замест свабоды» можа працаваць доўга, але з часам сярэдні клас пачне выражаць свае прэтэнзіі, мяркуе эксперт Цэнтру Карнэйгі Андрэй Калеснікаў.

Ён лічыць, што Крым замяніў рост дабрабыту для расейцаў.

«Дзіўным чынам гэта супадае з нейкім запытам людзей на вялікую дзяржаву. Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што на першае месца сярод дасягненняў Пуціна, асабліва за апошні год, людзі ставяць адчуванне вялікай дзяржавы. Яно вельмі важнае», – кажа ў інтэрв’ю Deutsche Welle журналіст, кіраўнік праграмы Маскоўскага цэнтру Карнэйгі Андрэй Калеснікаў.

Эксперт сцвярджае, што тыя, хто пратэставаў у Расеі ў 2011-2012 гадах, нікуды не падзеліся. Яны рыхтуюцца да будучыні на сваіх кухнях. Але як толькі зменіцца асяроддзе, гэтыя людзі прад’явяць попыт на дэмакратыю і пакажуць, што гатовыя, у тым ліку, браць уладу ў свае рукі, адзначае Андрэй Калеснікаў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары