Эксперт: Барацьба за Данбас можа расцягнуцца на гады


Аналітык Віталь Ерэміца дае прагноз, чым скончыцца менскі саміт «нармандскай чацвёркі».

«Ціск на Расею можа ўзрасці ўжо ў панядзелак. Да 19 новых імёнаў і 9 арганізацыяў, якія дадалі ў чорны спіс ЕЗ, могуць быць далучаныя эканамічныя санкцыі, што закрануць новыя галіны расейскай эканомікі. Калі сітуацыя на Данбасе не зменіцца», – заявіў аналітык Віталь Ерэміца ў эфіры праграмы «Свет».

Суразмоўца «Белсату» даў прагноз адносна таго, як будуць развівацца падзеі на Данбасе: канфлікт можа быць замарожаны на доўгія гады. У той жа час ёсць і думкі, што Данбас стане своеасаблівай падушкай між Захадам і Расеяй, кажа Віталь Ерэміца:

«Гэтая зона можа стаць нейкай аўтаномнай часткай Украіны, якая будзе граць ролю амартызатару ўсіх непаразуменняў Захаду і Расеі. Вядома, Украіна будзе намагацца вярнуць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, але гэта ўсё справа не заўтрашняга дня, якая, думаю, можа расцягнуцца на гады».

Стужка навінаў