Экскаватар ударыў каўшом масквічку, якая пратэставала супраць будаўніцтва дарогі

video

У маскоўскім раёне Раменкі людзі пратэставалі супраць будаўніцтва дарогі, якую маюць пракласці каля дзіцячых садкоў і школ.

Марына Іўліева, дэпутатка Савету дэпутатаў муніцыпальнай акругі Раменкі распавяла пра тое, што на месцы будоўлі сабралася каля 100 жыхароў, якія спрабавалі перашкаджаць будаўнікам. Па яе словах, туды ж прыбылі мужчыны ў цывільным, якія збілі пратэстоўцаў.

«Жанчыну адну ўжо павезлі на хуткай дапамозе ў лякарню. Яна ўстала на гурбу перад тэхнікай, яе прама каўшом ударылі, ёй дрэнна стала. Мы паліцыю прасілі ўмяшацца ў гэтую сітуацыю, а яна нас стала адціскаць», – удакладніла Іўліева.

Як паведаміла дэпутатка, жыхары Раменок папрасілі рабочых паказаць дакументы і праект вытворчых работ, але тыя адмовіліся гэта рабіць.

Паліцыянты сказалі, што яны атрымалі каманду ад гарадскіх уладаў, каб пачынаць будоўлю, дадала дэпутатка.

Гараджанаў турбуе, што новая дарога пройдзе ў некалькіх метрах ад дамоў, дзіцячых садкоў і школ.

Раней неаднаразова праводзіліся акцыі супраць будаўніцтва магістралі раённага значэння. Акрамя таго, у пачатку снежня 2015 года жыхары Раменак ужо праганялі працаўнікоў, якія прыехалі на ўчастак без дакументаў.

МЯ, паводле govoritmoskva.ru

Глядзі таксама
Каментары