Экс-старшыня Гомельскага райвыканкама затрыманы па падазрэнні ў хабарніцтве


Міністр унутраных спраў пацвердзіў затрыманне былога старшыні Гомельскага райвыканкама Аляксандра Сітніцы.

«Гэта праўда, ён зараз знаходзіцца ў СІЗА ў Беларусі», – сказаў TUT.BY Ігар Шуневіч.

Паводле словаў Шуневіча, у дачыненні да Сітніцы распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў хабарніцтве (арт. 430 КК).

Нагадаем, на мінулым тыдні старшыня Гомельскага райвыканкама Аляксандр Сітніца «знік» – ён перастаў выходзіць на працу. Сілавыя структуры гэтую інфармацыю не каментавалі. Толькі прэс-служба Гомельскага аблвыканкама паведаміла аб звальненні Сітніцы «за прагулы».

Чыноўнік быў абвешчаны ў вышук і, як сцвярджаюць крыніцы TUT.BY, у канцы мінулага тыдня яго затрымалі ў Расеі. Афіцыйна пацвердзіць звесткі аб затрыманні менавіта ў Расеі не атрымалася.

Аляксандр Сітніца ўзначальваў Гомельскі райвыканкам з 2009 года.

KA, belsat.eu

Стужка навінаў