Экс-мэр Масквы абвянчаўся са сваёю жонкай ва ўласнай царкве

photo

Фота з Facebook

Царкоўны абрад шлюбу Юрыя Лужкова і адзінай расейскай мільярдэршы Аленай Батурынай адбыўся ў хатняй царкве Раства Багародзіцы, якая знаходзіцца на падмаскоўным участку пары.

Палітык і прадпрымальніца вырашылі абвянчацца з нагоды 25-годдзя сумеснага жыцця.

Каментуючы сваё рашэнне журналістам, Лужкоў сказаў: «Мы і на тым свеце хочам быць разам».

Алена Батурына – другая жонка Юрыя Лужкова. Пара афіцыйна аформіла адносіны ў 1991 годзе.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары