Экс-кіраўнік банку «Еўрапейскі»: «Для Лукашэнкі ўсе прадпрымальнікі – махляры, якія часова на свабодзе»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=u4PLy5aR7Tk&feature=youtu.be”][vc_column_text]Валерый Кругавы, які ўцёк з Беларусі, мяркуе, што арышт Юрыя Чыжа – гэта толькі шоу і спроба нанесці ўдар па асобе, якая «дапамагала» кіраўніцтву кампаніі «Трайпл».

Чытайце таксама >>> Чыж спрабаваў уцячы за мяжу

«Для Лукашэнкі ўсе прадпрымальнікі, нават тыя, з кім ён кавуны збірае або ў футбол гуляе, яны ўсе махляры ды патэнцыйныя злачынцы, якія часова на свабодзе. У адрозненні ад Расеі і падобных краінаў сам Лукашэнка бізнес не «крышует». Буйны бізнес у Беларусі «крышует хтосьці з ягонага атачэння. Натуральна, валтузня ў гэтым атачэнні ідзе пастаянна, падзел уплываў, падседжванне. І адзін з метадаў барацьбы паміж сабою – пасадзіць фінансавы складнік свайго праціўніка. То бок бʼе рыкашэтам па буйным бізнесе. У выпадку з таварышам Чыжом бачна, што наносяць удар па той асобе, якая яго «крышевала». Гэтыя арышты маюць цыклічны характар. На кожнага буйнога бізнесоўца ў Беларусі штодзённа збіраецца тэчка», – мяркуе Валерый Кругавы.

Былы дырэктар Беларускай фондавай біржы, экс-кіраўнік камерцыйнага банку «Еўрапейскі» Валерый Кругавы цяпер займаецца бізнесам у Польшчы, дзе атрымаў палітычны прытулак. У Беларусі праблемы ў банкіра пачаліся яшчэ ў сярэдзіне 1990-х, калі ў рангу дэпутата Вярхоўнага Савету ХІІІ склікання ён паставіў подпіс пад зваротам у Канстытуцыйны суд з патрабаваннем імпічменту Аляксандра Лукашэнкі. У хуткім часе быў абвінавачаны ў махлярстве з каштоўнымі паперамі.

Чытайце таксама >>> «Сямʼя Лукашэнкі» пазбавіла Мікалая Лагуна ўсіх беларускіх актываў

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў