Экс-глава Мінабароны Леанід Мальцаў стаў прарэктарам МІТСО 


Як паведамілі Белсату ў прэс-службе МІТСО, Леанід Мальцаў з 5 красавіка займае пасаду прарэктара ўніверсітэту па інавацыйнай і навуковай працы.

Гэта новая пасада ў кіраўніцтве МІТСО  – раней яе проста не існавала. Чым канкрэтна былы чыноўнік будзе займацца на гэтай пасадзе ў прэс-службе ўніверсітэту не патлумачылі.

Як адзначылі ў ВНУ, Мальцаў ужо пачаў выконваць свае абавязкі.

Леаніду Мальцаву 67 гадоў, ён мае званне генерал-палкоўнік. У розныя часы Мальцаў ўзначальваў Мінабароны (1995-1996 і 2001-2009 гг.), Раду Бяспекі  (2009-2013 гг.), КДБ (2013 г.) і Дзяржпагранкамітэт  (2013-2016 гг).

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў