Экс-гендырэктара «Белкаапзнешгандлю» асудзілі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Былога генеральнага дырэктара ТУП «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза» Уладзіміра Забродскага суд Партызанскага раёна Менска асудзіў на сем гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці, перадае БелТА.

Менавіта пра такое пакаранне прасіў дзяржабвінаваўца падчас судовых спрэчак, якія адбыліся 28 лістапада. Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Забродскі абвінавачваўся па ч. 2 арт. 430 КК Беларусі. З’яўляючыся дырэктарам, а пасля гендырэктарам «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюз», ён уступіў у злачынную змову з Калеснікавым. Апошні дзейнічаў у інтарэсах ТАА «Свет піва». Забродскі абавязаўся забяспечыць паэтапнае пагашэнне запазычанасці, якая была ў «Белкаапзнешгандлю» перад «Мірам піва» за пастаўленую прадукцыю. Калеснікаў за гэтыя дзеянні абяцаў перадаваць Забродскаму незаконнае грашовае ўзнагароджанне.

Для выканання гэтай дамоўленасці Забродскі, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, неаднаразова даваў указанні падначаленым вырабляць частковыя аплаты ў адрас ТАА за адгружаную прадукцыю. Калеснікаў усяго перадаў Забродскаму 15 тыс рублёў, што склала хабар у буйным памеры.

KA, belsat.eu

 

Стужка навінаў