Экс-дырэктара Зэльвенскага ЖКГ асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Былога дырэктар Зэльвенскага ЖКГ асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі за закупкі помпаў па завышаных цэнах.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Гарадзенскага абласнога суда Павел Варэйка.

Са жніўня 2011 года да красавіка 2014 году абвінавачаны, працуючы дырэктарам Зэльвенскага ЖКГ, незаконна набыў па завышанай цане пяць помпавых установак. Пры фактычным іх кошце ў Br 39 тыс. за абсталяванне заплацілі ў 2,5 разы больш – звыш за Br 100 тыс. Нанесеная шкода перавысіла Br 64 тыс.

Суд Зэльвенскага раёну прызнаў былога кіраўніка вінаватым у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных па службе, і якія нанеслі істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам.

На падставе ч.3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу былому дырэктару прызначылі 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады цягам 5 гадоў.

З абвінавачанага спагналі на карысць Зэльвенскага ЖКГ Br 64 тыс. – у пакрыццё шкоды, а таксама дзяржмыту ў прыбытак дзяржавы ў памеры Br 3,2 тыс.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў