Экс-дырэктара «Малочных горак» вінавацяць у нанясенні страты памерам Br 266 тыс.


Былы дырэктар ААТ «Малочныя горкі» падазраецца ў нанясенні прадпрыемству стратаў у асабліва буйным памеры.

Пра гэта паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры. Супраць былога кіраўніка прадпрыемства распачалі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 426 Крымінальнага кодэксу Беларусі (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў). Санкцыя артыкулу прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Справу супраць былога дырэктара ініцыяваў інвестар пасля змены кіраўніцтва, адзначае БелТА.

Асноўным напрамкам дзейнасці ААТ «Малочныя горкі», якое было заснаванае як Горацкі масларобны-сыраробны завод, зʼяўляецца перапрацоўка натуральнага малака і вытворчасць малочных прадуктаў: малака, кефіру, сыру, тварагу і інш. Вытворчая магутнасць «Малочных горак» складае каля 400 тыс. тон малака ў содні.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары