Экс-байца батальёну «Тарнада» экстрадуюць у Беларусь


Такое рашэнне прыняла Генеральная пракуратура Украіны. Пастанову пракуратуры ў сваім «Facebookʼу» апублікавала ўкраінская журналістка Алена Лунькова.

Нагадаем, што сёлета ў Кіеве берасцеец Данііл Ляшук быў асуджаны да 10 гадоў турмы. Ён быў адным з 12 фігурантаў працэсу, які доўжыўся некалькі месяцаў.

Байцоў батальёну МУС Украіны абвінавачвалі ў выкраданні людзей, групавым гвалце мужчыны, здзеках над жыхарамі Луганскай вобласці.

Батальён «Тарнада» быў створаны ў кастрычніку 2014-га і ўваходзіў у склад МУС Украіны. Летась батальён расфарміравалі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў