Эколагаў, што пікетавалі цырк, пакаралі штрафамі


Адміністрацыйны працэс над актывістамі ініцыятываў «Экалагічны пошуг» і «Кошт жыцця» адбыўся 2 чэрвеня ў Партызанскім судзе Менску.

Суддзі Іван Неўмяржыцкі, Вольга Паўлоўская і Мар’яна Валчкова разгледзелі справы васьмярых падсудных менш як за 3 гадзіны. Усіх актывістаў прызналі вінаватымі ў парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса «Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў» і пакаралі штрафамі:

Вячаслава Касінерава, Дашу Тылецкую, Юрыя Пучылу – 15 базавых велічынь (3 150 000 мільёнаў рублёў)

Максімільян Бойчанку, Яну Каралёву, Арцёма Каралёва – па 20 базавых (4 200 мільёнаў рублёў)

Паўла Сяргея – 30 базавых велічынь (6 300 000 рублёў).

Суд над Уллянай Трэгубавай перанеслі на заўтра.

Актывісты ініцыятываў «Экалагічны пошуг» і «Кошт жыцця» пікетавалі Белдзяржцырк 17 красавіка перад пачаткам прадстаўлення. Акцыя супраць выкарыстання жывёлаў у забаўляльных відовішчах трывала не больш за 20 хвілін. Міліцыя ў штацкім здымала пратэстоўцаў на камеру, аднак нікога не затрымала.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў