Эканаміст з Кіева: Еўразвяз хоча ўсё вырашыць без вайны і не пакрыўдзіць Расею


Кацярына Маркевіч з кіеўскага Цэнтру Разумкова разважае ў эфіры «Белсату», чаму Еўразвяз не ўзмацняе санкцыі супраць Расеі.

«Еўропа – гэта той бок, які хоча вырашыць усё дэмакратычным шляхам, без вайны, і не пакрыўдзіць Расею. І самае галоўнае: мы мусім разумець, што ў самой Еўропе няма адзінага кансенсусу па пытанні Расеі. Ёсць Усходняя Еўропа, ёсць Заходняя Еўропа. І вось Усходняя Еўропа, яна больш падатная Расеі, таму што Расея фінансуе пэўныя групы, пэўныя палітычныя партыі ў гэтых краінах», – заявіла Кацярына Маркевіч у эфіры праграмы «Свет».

Стужка навінаў