Эканаміст Леанід Заіка: Не трэба баяцца дэвальвацыі ў Расеі


Ці атрымаецца затрымаць дэвальвацыю расейскага рубля і якія наступствы праз гэта будуць чакаць Беларусь?

Цэнтрабанк Расеі прыняў экстраннае рашэнне падняць стаўку рэфінансавання, паводле якой камерцыйныя банкі атрымоўваюць крэдыты, – з 10,5 % да 17 %. Гэта толькі арыенцір, які сведчыць пра намеры праводзіць жорсткую грашовую палітыку, падкрэсліў эканаміст Леанід Заіка.

«Не трэба баяцца дэвальвацыі. Дэвальвацыя зрабіла расейскі рынак вельмі выгадным для беларусаў – машыны, кватэры там каштуюць у два разы танней, чым у Беларусі», – заўважыў адмысловец.

Нядаўна кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «не трэба маліцца на Расею, а патрэбна шукаць новыя рынкі збыту». Ці неканкурэнтаздольная на расейскім рынку беларуская прадукцыя зможа трапіць да іншых пакупнікоў? Усе рынкі ўжо падзеленыя, падкрэсліў спадар Заіка.

«Другі момант: Беларусь не з’яўляецца буйною краінай, якая вырабляе вялікую наменклатуру тавараў. Заклікі, пажаданні выходзіць на новыя рынкі – гэта добра. Але любы выхад на новыя рынкі – гэта вельмі вялікія выдаткі. Гэта высокі прафесіяналізм, якім пакуль беларуская эліта не валодае», – падсумаваў эканаміст.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў