«Эканамічны Чарнобыль» у Ветцы. Эканоміка гораду ня мяжы банкруцтва

video

Горад Ветка на Гомельшчыне пераважна асацыюецца ў беларусаў з музеем народнай творчасці. Але ж працуюць веткаўцы збольшага на прамысловых прадпрыемствах – будматэрыялаў, лёгкай ды харчовай прамысловасці. Дакладней – працавалі яшчэ да нядаўна. Бо толькі за апошні год у горадзе збанкрутавала 2 заводы – малочны і бавоўнапрадзільны.

«Цяпер, паколькі меншымі сталі пастаўкі бавоўны, праца стала нерэнтабельнаю, фабрыка стала нерэнтабельнаю», – гаворыць звольненая працаўніца бавоўнапрадзільнага заводу.

На бавоўнапрадзільнай фабрыцы ўвялі чатырохдзёнку, але прадпрыемства нічога не выпускае, бо ідзе працэдура банкруцтва. Частку плошчаў здаюць у арэнду, і прыкладна палова са ста пяцідзесяці былых працаўнікоў уладкаваная там.

Фабрыка, між тым, яшчэ тры гады таму лічылася адным з градаўтваральных прадпрыемстваў. Закрыўся і малочны завод, які працаваў у дзве змены ды прадаваў вырабы не толькі на мясцовым і гомельскім рынку, але і гандляваў з Расеяй.

«Завод закрылі, зрабілі рэканструкцыю. Нейкая фірма рагачоўская тут вядзе рамонтныя працы, веткаўскім месца няма. Так што мы ўсе веткаўскія «балдзеем». Чакаем, калі можа з’явяцца новыя працоўныя месцы хаця б у ахову ці грузчыкам», – гаворыць былы працаўнік малочнага заводу Леанід Татункевіч.

Увогуле ж за апошнія гады збанкрутавала амаль уся гарадская вытворчасць. Працы ў Ветцы практычна няма, гавораць мясцовыя жыхары:

– Хто куды прыстасоўваецца, а хто і беспрацоўны сядзіць, вельмі шмат беспрацоўных.

– Пазачынялі, людзі без працы сядзяць, хіба вы не ведаеце?

– Працаваць езджу ў Гомель, у Ветцы працы няма.

Нават чарнобыльская катастрофа, што шчодра засыпала радыенуклідамі Веткаўшчыну трыццаць гадоў таму, аказалася не настолькі разбуральная для раёну, як цяперашняя эканамічная палітыка ды безгаспадарчасць мясцовых уладаў.

ІД, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары