Ехаў з сям'ёй з адпачынку і заснуў за стырном – мінівэн 4 разы перакуліўся. Загінула дачка кіроўцы


Жыхары Горадні вярталіся з адпачынку ва Украіне. Кіроўца не спаў больш за содні і ў выніку заснуў – аўтамабіль «Опель» з’ехаў у кювет і перакуліўся 4 разы.

Паводле gaigrodno.by, у выніку ДТЗ загінула 19-гадовая дачка кіроўцы, якая сядзела ззаду. Дзяўчыну выкінула з салону і яна загінула на месцы. У аварыі пацярпеў кіроўца і ягоны 8-гадовы сын. Іх даставілі ў шпіталь.

Жонка кіроўцы і яшчэ адзін пасажыр (сядзелі з пераду) не пацярпелі.

ЮВ, belsat.eu

Фота – gaigrodno.by

Стужка навінаў