ЕГУ страціў спонсара – Паўночная рада больш не будзе фінансаваць універсітэту


Адною з прычынаў называюць неабходнасць рэструктурызаваць бюджэт, каб вызваліць сродкі для праграмаў інтэграцыі ўцекачоў ды імігрантаў. Гэткую пастанову змясцілі на сайце Паўночнае рады – Рады міністраў замежных справаў краінаў Скандынавіі ды Балтыі.

Рашэнне можа быць таксама звязана з шэрагам скандалаў унутры ЕГУ, у прыватнасці, з прызначэннем рэктарам Дэвіда Поліка, а прэзідэнтам – Анатоля Міхайлава. Нядаўна Паўночная Рада замаўляла аўдыт фінансавай дзейнасці ўніверсітэту, які выявіў магчымыя злоўжыванні з боку цяперашняй адміністрацыі, паведамляе «Наша Ніва».

У каментары «Свабодзе» прэзідэнт студэнцкага прадстаўніцтва ЕГУ Дзяніс Кучынскі сказаў, што будучыня ўніверсітэту вырашыцца ў чэрвені на паседжанні кіроўнай рады. На думку Кучынскага, рашэнне аб спыненні падтрымання можа быць вынікам нявызначанасці з вышэйшым кіраўніцтвам універсітэту, якая адбываецца цягам некалькіх апошніх гадоў.

«Пытанне ў тым, ці будзе знойдзеная іншае падтрыманне ад іншых донараў, ці павялічыць падтрыманне, напрыклад, Еўракамісія ці SIDА».

Скандынаўскія краіны і Еўракамісія былі аднымі з асноўных донараў установы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў