ЕГУ гатовы прыняць студэнтаў, якіх адлічылі праз масавыя акцыі ў Беларусі


Заяву з нагоды масавых арыштаў і затрыманняў у Беларусі зрабіла Кіроўная рада ЕГУ.

«Кіруючы савет ЕГУ рашуча асуджае незаконныя і несправядліва жорсткія дзеянні беларускіх уладаў у сакавіку 2017 года, у выніку якіх сотні беларускіх грамадзянаў затрымалі і арыштавалі, у тым ліку некалькі студэнтаў і выпускнікоў ЕГУ».

З прычыны рэпрэсіяў пры падтрыманні міжнароднае супольнасці донараў ЕГУ гатовы даць акадэмічны прытулак і бясплатныя месцы навучання ўжо цяпер у выпадку аднаўлення рэпрэсіяў у дачыненні грамадзянскіх актывістаў і акадэмічнае супольнасці.

ДР belsat.eu паводле ehu.lt

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары