Егіпцянін атрымаў 3 гады за карыкатуру на прэзідэнта


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”68393″ img_size=”large”][vc_column_text]Амр Нахан і ягоны калаж на Абдэльфатаха ас-Сісі.[/vc_column_text][vc_column_text]Егіпецкі студэнт атрымаў 3 гады турмы за публікацыю ў «Facebook’у» фатаграфіі прэзідэнта краіны Абдэльфатаха ас-Сісі з дамаляванымі вушамі Мікі Маўса.

Абвінавачанне Амр Нахану выставілі паводле артыкулаў «абраза дзяржаўных дзеячаў» і «думкі, накіраваныя супраць дзейнай улады». Прысуд студэнту вынес вайскова-палявы суд: ён быў на тэрміновай службе ў войску і да яе заканчэння юнаку заставалася ўсяго пяць дзён.

Суд адзначыў, што гэткія публікацыі – «несумяшчальныя са статусам вайскоўца арміі Егіпту». Нахан змешчаны ў турму ў горадзе Бург эль Араб, дзе, дарэчы, сядзіць былы прэзідэнт Мэгэмэд Мурсі, адхілены ад улады ў 2013 годзе.

На сённяшні дзень у Егіпце налічваецца 42 тысячы палітвязняў. Праваабаронцы «Human Rights Watch» раскрытыкавалі заканадаўства краіны, у якім ёсць палажэнні, што «дазваляюць злоўжываць у вызначэнні адказнасці за выказванні ў сацыяльных сетках».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў