Егіпецкую спявачку прысудзілі да двух гадоў турмы за відэа з бананам

video

25-гадовую спявачку Shaimaa Ahmed (артыстычны псеўданім Shyma) арыштавалі ў лістападзе пасля публікацыі ў сеціве відэакліпу, які выклікаў хвалю абурэння ў кансерватыўных колах краіны.

Егіпецкія медыі паведамляюць, што 13 снежня суд прызнаў дзяўчыну вінаватай у заахвочванні да распусных дзеянняў.

У кліпе на песню «I Have Issues» Shyma грае настаўніцу, якая сядзіць у бялізне перад барадатымі вучнямі і «правакацыйна» кусае банан і іншую садавіну.

Да двухгадовага турэмнага тэрміну зняволення завочна прысуджаны і рэжысёр відэакліпу.

ЮВ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары