Егіпецкага дэпутата пазбавілі пасады за вячэру з амбасадарам Ізраіля


Адзін з калегаў Таўфіка Акаша спрабаваў пакараць яго сваім чаравікам.

2 сакавіка егіпецкі парламент прагаласаваў за пазбаўленне дэпутата Таўфіка Акаша паўнамоцтваў у сувязі з тым, што парламентарый павячэраў з амбасадарам Ізраіля ў Егіпце, паведамляе ліванскае выданне «TheDailyStar».

За пазбаўленне паўнамоцтваў прагаласавалі 465 з 490 парламентарыяў. Акаша на гэтае паседжанне парламенту не пусцілі. Паводле ліванскага выдання, дэпутат і тэлевядоўца Акаша запрасіў ізраільскага амбасадара на вячэру ў жывым эфіры падчас свайго тэлешоу. Супольная вячэра прайшла на мінулым тыдні ў доме дэпутата. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю егіпецкіх медыяў і дэпутатаў. Адзін з народных абраннікаў кінуў у Акаша чаравікам.

Нагадаем, што 6 кастрычніка 1973 года пачалася чацвёртая араба-ізраільская вайна («вайна Суднага дня» або Кастрычніцкая вайна) – ваенны канфлікт паміж кааліцыяй арабскіх краінаў з аднаго боку (канфлікт пачаўся з нападзення Егіпту і Сірыі) і Ізраілем з другога. Канфлікт дощжыўся 18 дзён і скончыўся перамогай Ізраіля. Егіпет у 1979 годзе першым сярод арабскіх краінаў прызнаў Ізраіль.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў