Егіпет прапанаваў Радзе бяспекі ААН дакумент, які дапаможа вызначыць статус Ерусаліма


Егіпет унёс на разгляд Рады Бяспекі ААН праект рэзалюцыі, які прадугледжвае асуджэнне аднаасобнага рашэння краінамі статусу Ерусаліма. Галасаванне за дакумент можа адбыцца ўжо ў панядзелак, 18 снежня, паведамляе Deutsche Welle.

У праекце рэзалюцыі выказваецца «глыбокае расчараванне нядаўна рашэннем па статусе Ерусаліма».

Канкрэтных палітыкаў і дзяржавы ў дакуменце не называюць. Між тым, зразумела, што гаворка ідзе пра нядаўняе рашэнне прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, які прызнаў горад сталіцай Ізраіля і распарадзіўся перанесці туды пасольства з Тэль-Авіва.

У дакуменце ўтрымліваецца тэкст, паводле якога ўсе аднаасобная заявы краін датычна статусу Ерусаліма не будуць мець юрыдычнай сілы. Ўсе рашэнні прапануецца ўспрымаць шляхам перамоваў.

Ці будзе прынята рэзалюцыя, невядома, паколькі ЗША маюць права вета ў Радзе Бяспекі ААН.

6 снежня Доналд Трамп прыняў рашэнне абвясціць Ерусалім сталіцай Ізраіля. Сусветная супольнасць крытычна паставілася да гэтага крытычна. Заява амерыканскага прэзідэнта таксама прывяла да напружанасці ў палесціна-ізраільскіх адносінах: некалькі чалавек загінулі ў ходзе масавых сутыкненняў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў