Эдўард Лукас: Захад прайграе Расеі


Рэдактар уплывовага брытанскага часопісу «The economist», даследНІК Цэнтру аналізу еўрапейскай палітыкі (Вашынгтон) Эдўард Лукас распавядае пра тое, якія інструменты выкарыстоўвае Расея ў гібрыднай вайне, якая ахапіла не толькі Украіну, але і ўсю Еўропу. Выступ Эдўарда Лукаса глядзіце ў праграме «ПраСвет», а на старонцы belsat.eu – тэкставую версію.

Чаму Расея перамагае?

Я ўсё яшчэ сустракаю людзей, якія лічаць, што інтэрвенцыя супраць Украіны была будзільнікам. Але мы і раней бачылі такія будзільнікі цягам усяго перыяду панавання Пуціна. Між іншым, у прыбалтыйскіх дзяржавах. Нават у 90-я гады. Людзі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы якія прыязджалі ў Вашынгтон, Брусель ці Лондан, каб папярэдзіць заходнім палітыкам пра тое, што адбываецца, былі ігнараваныя. І гэта ўсцяж працягваецца.

Мы прайграем не таму што мы слабыя, а таму што наша сіла волі слабая.

У Расеі 140 мільёнаў насельніцтва з эканомікай у 2 трыльёны долараў. Калі мы палічым Злучаныя Штаты і Паўночную Амерыку разам з Еўразвязам, то атрымліваецца 800 мільёнаў асобаў і 40 трыльёнаў долараў эканомікі. Узнікае пытанне, чаму Расея дасягае такога поспеху ў прасоўванні сваіх інтарэсаў. Адказ такі: таму што мы падзеленыя, разбітыя. Мы нават не верым у нашыя ўласныя каштоўнасці. Расея вельмі добра ведае, што яна робіць і рашучая ў тым, чаго хоча дасягнуць.

Пагроза, з якой мы сутыкнуліся, кідае выклік метадам, якімі мы вырашаем справы на Захадзе. Мы дзелім пагрозы на катэгорыі: гэта войска, гэта дыпламатыя, гэта юрыдычныя пытанні, гэта выведка, гэта медыі, гэта энергетыка і г.д. Расейскія пагрозы перамяшчаюцца з адной галіны ў іншую, спалучаючы розныя віды пагрозаў, выкарыстоўваючы іх сістэматычна і эластычна.

Арсенал Расеі: карупцыя і псіхалагічная вайна

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Расея выкарыстоўвае карупцыю. Гэта добры двусечны меч. Расея выкарыстоўвае карупцыю паўсюль у гэтым рэгіёне і таксама на Захадзе.

Яны падкупляюць палітыкаў, палітычныя партыі, медыі, энергетычны сектар, кіраўніцтва. І гэта дае эфект.

Па-першае, дае інфармацыйны ўплыў. А таксама дэмаралізуе грамадства. Яны думаюць: чаму я мушу плаціць падаткі ў краіне, у якой карумпаваныя палітыкі, чаму я павінен паміраць за краіну, якою кіруюць палітыкі, што служаць іншай дзяржаве.

Гэта псіхалагічная вайна. Расейцы вельмі добрыя ў гэтым. Мы – вельмі слабыя. Галоўнае, на што я хачу звярнуць увагу – сітуацыя безнадзейная. Расея выйграе. Расея далёкая ад перамогі, але яна распаўсюджвае атмасферу блытаніны і безнадзейнасці, якую мы бачылі вельмі выразна ва Украіне падчас атакі на Крым.

Часткаю псіхалагічнай вайны з’яўляецца інфармацыйная вайна. Яны ўвесь час кажуць, што правы чалавека і дэмакратыя – гэта фікцыя. Захад дэкадэнцкі, крывадушны, штучны. Усё гэта бачна, калі вы глядзіце тэлеканал, які раней называўся «Russia today». Гэта вельмі цікава, бо яны не вельмі часта робяць пракрамлёўскую прапаганду. Але яны распаўсюджваюць антызаходнюю хлусню. Часта вельмі супярэчлівую.

Расея гатовая ўжыць сілу

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

І, канешне, вайсковы элемент, асабліва ядравы бок. Расея інтэнсіўна мадэрнізавала сваю тактычную ядравую зброю ў той час, калі ў NATO – праект абнулення ядравага боезапасу. І гэта праблема.

У нас вельмі невялікі выбар у выпадку канфлікту, які можа хутка перайсці на стратэгічны ўзровень. Гэта асабліва закране праблему абароны прыбалтыйскіх дзяржаваў, якая можа з’явіцца пазней.

Але цяпер Расея атрымлівае псіхалагічную перавагу. Яны гатовыя выкарыстаць сілу, яны паказваюць гэта. Не зусім ясна, наколькі вялікая гэта сіла. А ў нас ёсць на паперы планы па абароне нашых саюзнікаў. Частка гэтых планаў яшчэ не рэалізаваная.

Нам трэба абнавіць трансатлантычныя стасункі. Мы можам гэта зрабіць, калі мы разам. Разам мы не пераможныя, бо мы значна большыя і мацнейшыя, чымся Расея. Але падзеленыя, так як цяпер, мы не зможам гэта зрабіць.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў