Эдуарда Пальчыса перавялі на «Валадарку»


palchys

Эдуард Пальчыс

Блогера Эдуарда Пальчыса 30 верасня перавялі ў менскі следчы ізалятар N 1 на вуліцы Валадарскага.

Пра гэта паведамілі брату Эдуарда, які хацеў аддаць перадачу зняволенаму ў турме Жодзіна.

Пальчысу дасылаюць шмат лістоў, таму важна, каб людзі пісалі ўжо на новы адрас, адзначыла ў каментары «Радыё Свабода» Вікторыя Пальчыс, жонка Эдуарда.

Лісты ў адказ піша і сам зняволены: учора Вікторыя атрымала ад мужа адразу тры лісты, апошні за 18 верасня. У лістах блогер не скардзіцца на абыходжанне і харчаванне, не губляе пазітыўнага настрою, заўважыла Вікторыя.

Чытайце таксама >>> Пальчыс – у турме, Джон Сільвер – на свабодзе

Разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса Менскі гарадскі суд пачне 14 кастрычніка. Блогера, вядомага ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвер» вінавацяць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці або розні» і ў «распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў». За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» – пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

НМ, belsat.eu, паводле «Радыё Свабода»

Стужка навінаў