Эдуард Пальчыс дзякуе за падтрыманне


Праз адвакатку палітвязень перадаў словы падзякі кожнаму, хто прыходзіць да суда.

Абаронца Ганна Бахціна сказала, што ў залі добра чуваць лозунгі (сёння ў пікетоўшчыкаў мегафоны). Яна перадала словы падсуднага Эдуарда: той хоча падзякаваць кожнаму асабіста, калі будзе на свабодзе.

«Ён жывы-здаровы, трымаецца бадзёра, настрой «баявы», – паведаміла Ганна Бахціна.

Гэта ўся інфармацыя, якую на дадзены момант можа распавесці абаронца: з усіх удзельнікаў судовага працэсу ўзялі падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў справы.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў