Эдуард Лобаў: Будзем дапамагаць украінцам і можам разлічваць на іх дапамогу ў нашай вайне


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”6492″ onclick=”link_image”][/vc_column][/vc_row]Відэасюжэт пра беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які ваюе «за вольнасць украінцаў».

«Я асабліва не баюся па адной простай прычыне: рана ці позна смерць спаткае кожнага. Яшчэ няма такога чалавека, да каго яна не прыйшла», – кажа Эдуард Лобаў.

Раней хлопец служыў у мабільных войсках у Беларусі. Пазней стаў сустаршынём «Маладога Фронту». Яшчэ пазней быў асуджаны на 4 гады (у 2011-м).[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/gfT3g7-4Lok?t=31m50s”][/vc_column][/vc_row]Эдуард лічыць, што веды, атрыманыя падчас службы ў беларускім войску, дапамагаюць яму і цяпер, але ўвесь час удасканальваецца:

«Дастатковасці ў вайсковай падрыхтоўкі ніколі не бывае, яна ўвесь час патрабуе шліфоўкі. Колькі б ты не ведаў у вайсковай справе, увесь час ты будзеш даведвацца пра нешта новае. Таму прыйсці да канчатковага выніку навучання проста немагчыма».

lobau2

Ва Украіне Эдуард Лобаў ваюе як добраахвотнік з лета 2015 года – «супраць Расеі ды за вольнасць украінцаў». Цяпер праходзіць службу ў адным з падраздзяленняў недалёка ад Марыупалю. Спадзяецца, што ў выпадку неабходнасці зможа выкарыстаць атрыманыя навыкі падчас абароны Беларусі.

«Беларусы ваююць тут за незалежнасць Украіны, але справа ў тым, што калі мы не дапаможам украінцам адваяваць незалежнасць тут, то наступная вайна будзе ў нас. Калі мы будзем дапамагаць украінцам, то можна будзе разлічваць на іх дапамогу ў нашай вайне», – тлумачыць свой удзел у баявых дзеяннях, Эдуард Лобаў.

Глядзіце відэасюжэт пра беларускага добраахвотніка, які выйшаў у праграме «Прасвет».

Стужка навінаў