Вялікдзень на Пятай авеню. Невядомыя фатаграфіі

photo

«Стагоддзі стыляў», – адгукаўся пра Велікодны парад фатограф Біл Канінгем.

Біл Канігем усё жыццё фатаграфаваў самую нью-ёркскую Велікодную імпрэзу – парад на Пятай авеню. Здымкі пабачылі святло только пасля смерці фатографа.

«Якая радаснае падзея!», – каментаваў Велікодны парад на Пятай авеню ў Нью-Ёрку фатограф Біл Канінгем яшчэ летась. Праз тры месяцы фатограф памёр.

Біл Канінгем на Велікодным парадзе ў 2014-м. Фота: Daniel Weiss

Гэтая культурніцкая з’ява набыла папулярнасць у 1880-х гадах: пачалося ўсё з працэсіяў жыхароў Пятай авеню, якія ў святочным адзенні вярталіся з касцёлаў дадому.

Велікодны парад на Пятай авеню ў 1900 годзе.

З цягам чаму шэсце дало падставы людзям апранацца не толькі прыгожа, але перадусім дзіўна і мудрагеліста. Падзея нефармальная і, па вялікім рахунку, не рэлігійная: людзі шпацыруюць па горадзе, намагаючыся зрабіць уражанне на іншых.

«Тут прадстаўленыя стагоддзі стыляў», – адгукаўся пра парад Канінгем.

Фатограф пачаў фатаграфаваць парад у 1950-я і працягваў да сваёй смерці ў 2016-м.

Неапублікаваныя нідзе дагэтуль здымкі з парадаў апошніх шасці гадоў паказаў New York Times.

Велікодны парад цесна звязаны з Нью-Ёркам, але праходзіць таксама ў іншых амерыканскіх гарадах.

ДД

Глядзі таксама
Каментары