€ 300 000 штрафу за кашульку з Пуціным


Як раней паведамляў belsat.eu, футбаліст маскоўскага «Лакаматыву» Дзмітрый Тарасаў падражніў фанатаў турэцкага «Фэнэрбахчэ» выяваю расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Пасля гульні Лігі Еўропы, якую расейцы прайгралі з лікам 0:2 у Стамбуле, паўабаронца расейскай дружыны зняў клубную футболку, пад якой аказалася майка з фатаграфіяй Уладзіміра Пуціна і надпісам «ветлівы прэзідэнт».

Кіраўніцтва клубу прыняло рашэнне аштрафаваць паўабаронцу на € 300 000 за «правакацыйны ўчынак». Яго паводзіны на футбольным полі таксама ацэніць UEFA. Дзмітрый Тарасаў (зарабляе каля € 2 млн у год) сцвярджае, што паважае прэзідэнта Расеі і мяркуе, што мае права выказаць сваё стаўленне да кіраўніка краіны.

Варта адзначыць, што максімальны памер штрафу, які можа накласці UEFA – €100 000. Расейскі Працоўны кодэкс прадугледжвае некалькі выпадкаў, калі працадаўца можа ў дысцыплінарным парадку зменшыць заробак. Паводле экспертаў, выпадак з Тарасавым не трапляе ні пад адно з палажэнняў расейскага заканадаўства.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў