Дзяўчынка з Алепа, якая пісала ў «Тўітары», сустрэлася з Эрдаганам


Сямігадовая сірыйская дзяўчынка Бана Алабед, якая стала вядомая дзякуючы сваім запісам у «Тўітэры» з абложанага Алепа, сустрэлася ў Анкары з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. У разгар баёў за горад маці дзяўчынкі заклікала Эрдагана прыйсці ім на дапамогу.

Дзяўчынка выклала фатаграфіі з прэзідэнцкага палацу ў сваім «Тўітэры», які стаў сусветна вядомым. На адным са здымкаў яна і ейны маленькі брат сядзяць на каленях у Эрдагана, а дарослыя стаяць у прэзідэнта Турцыі за спіной.

Бану Алабед і ейную сямʼю вывез у Турцыю спецыяльны пасланнік Эрдагана пасля таго, як ім удалося эвакуявацца з усходняга Алепа.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Дзяўчынка пачала весці запісы ў «Тўітэры» у верасні, калі войскі Башара Асада пры падтрымцы Расеі пачалі штурм кантраляванай паўстанцамі ўсходняй часткі гораду. Бана апісвала падзеі, якія адбываліся, на англійскай мове. Ёй дапамагала мама-настаўніца.

У пачатку снежня на некаторы час зʼяўленне новых тўітаў перарвалася, што выклікала непакой з нагоды лёсу Баны Алабед і ейных сваякоў. Пазней паступілі паведамленні, што яны знаходзяцца ў бяспецы, а на гэтым тыдні стала вядома, што ім удалося эвакуявацца.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]У паведамленні, якое папярэднічала эвакуацыі, маці дзяўчынкі звярталася да турэцкага прэзідэнта. «Калі ласка, зрабіце ўсё, каб замірэнне выконвалася, і вызваліце нас адсюль. Мы так стаміліся», – пісала яна Эрдагану.

Аперацыя па эвакуацыі паўстанцаў і грамадзянскага насельніцтва ўсходняга Алепа пачалася 15 снежня. Яе арганізацыяй займалася Расея, узгадняючы свае дзеянні з Турцыяй.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў