Дзяўчыне з «Жыве Беларусь!» на грудзях пагражае да пяці гадоў


Ёй інкрымінуюць супраціў прадстаўнікам улады.

Актывістцы руху «Femen» Анжэліна Дыяш, якая выбегла топлес перад Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам да прэсы ў Кіеве 21 ліпеня, пагражае ад двух да пяці гадоў турмы. Пра гэта паведаміў яе адвакат Яраслаў Яцэнка.

Дзяўчына прайшла на сустрэчу Парашэнкі з Лукашэнкам па журналісцкім пасведчанні выдання «Деловая столица». Рэдакцыя заявіла, што пасведчанне – падробка.

Падчас супольнага выхаду абодвух кіраўнікоў дзяржаваў да прэсы, Анжэліна агаліла грудзі з воклічам «Жыве Беларусь!». Тое ж самае было напісана на грудзях.

Дзяўчыне выставілі абвінавачванне паводле артыкулу аб хуліганстве, звязаным з супрацівам прадстаўніку ўлады (ч. 3 арт. 296 КК). Актывістцы таксама могуць інкрымінаваць выкарыстанне падробленых дакументаў.

ДД

Стужка навінаў