Дзяўчына выкінулася з акна тралейбуса, уцякаючы ад кантралёраў (відэа)

video

У Менску дзяўчына ратавалася ад кантралёраў уцёкамі праз акно тралейбуса.

Менскія кантралёры затрымалі ў тралейбусе безбілетніцу ды запрапанавалі ёй разам выйсці на вуліцу дзеля разбіральніцтва. Дзяўчына ж адмовілася выходзіць з кантралёрамі праз дзверы, таму ратавалася ўцёкамі праз акно. Кантралёры не здолелі яе затрымаць – у іх руках засталася толькі дамская сумачка безбілетніцы.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары