Жанчына ў Горадні павыкідала з 14-га паверху тэхніку праз спрэчку з хлопцам. Відэа


Фота з сайта uvd.grodno.by

Маладая жанчына з вакна шматпавярховіка выкідала рэчы і бытавую тэхніку. На відэакамеру рашучае высяленне здымаў сусед раззлаванай.

Жанчына са сваім партнёрам здымалі разам кватэру на 14-м паверсе аднаго з навабудаў у Горадні. 6 лістапада, яны пасварыліся і мужчына сышоў з дому. Раззлаваная жанчына пачала выкідаць з вакна рэчы.

Увесь двор быў закіданы разбітай тэхнікай, адзеннем. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Як паведамляецца на сайце ўпраўлення ўнутраных справаў Горадні, дзеянні жанчыны будуць кваліфікаваныя па адміністрацыйным кодэксе РБ, «па факце парушэння грамадскага парадку і спакою грамадзянаў».

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары