Дзясяткі людзей пацярпелі падчас выбуху ў Нью-Ёрку


Падчас выбуху і абвале будынку на Манхэтане ў Нью-Ёрку пацярпелі каля 30 чалавек. Пра гэта ў чацвер, 26 сакавіка, паведамляе «New York Post».

У выніку выбуху ў пяціпавярховым будынку пачаўся пажар. Па некаторых дадзеных, у будынку заставаліся заблакаванымі некалькі чалавек, падае расейскі тэлеканал «Дождь».

Агонь перакінуўся на суседні будынак, які абрынуўся. Пазней стала вядома, што агнём ахоплены чатыры будынкі. Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Таксама раненні атрымалі трое пажарных.

На месцы здарэння знаходзяцца больш за 200 супрацоўнікаў аварыйна-выратавальных службаў.

Як паведамляе «Тўітэр» парталу East Village Eats, магчымай прычынай выбуху, з-за якога абвалілася будынак, была ўцечка газу.

МЯ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў