Дзяржпадтрымка эканомікі знізілася больш, чым у 3,5 разы


Міністэрства фінансаў распавяло пра абʼёмы дзяржпадтрымкі айчыннай эканомікі.

Летась у студзені – верасні за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту была аказаная падтрымка эканоміцы ў памеры 295,7 млн дэнамінаваных рублёў – прыкладна ў 3,5 разы менш, чым за такі ж перыяд летась.

Як і раней, найбуйнейшым атрымальнікам бюджэтных сродкаў сёлета выступалі прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, якія за студзень-верасень атрымалі з казны 227,7 млн рублёў. Пры гэтым варта адзначыць, што ў параўнанні са студзенем-вераснем 2016 года абʼём дзяржпадтрымкі, аказанай прадпрыемствам Мінпраму, знізіліся ў 3,8 разы.

Нагадаем, беларускія ўлады ўзялі раней перад крэдыторамі абавязацельствы скарачаць абʼёмы дзяржпадтрымкі эканомікі, якая прадастаўляецца прадпрыемствам як наўпрост з бюджэту, так і з дапамогай дырэктыўных банкаўскіх крэдытаў (што накіроўваюцца на рэалізацыю дзяржпраграм).

Якія перспектывы ў беларускай эканомікі? Адказ у нашым відэасюжэце

Згодна з умовамі атрымання крэдыту са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пад якімі беларускія ўлады падпісаліся вясной гэтага года, у 2016 годзе максімальны абʼём новых дырэктыўных крэдытаў не павінен перавысіць 2,8 млрд дэнамінаваныя рублёў, у 2017-м – 2 млрд рублёў.

На думку Еўразійскага банку развіцця, які кіруе сродкамі ЕФСР, абʼёмы дырэктыўнага крэдытавання ў Беларусі зʼяўляюцца празмернымі, накіроўваюцца на фінансаванне нізкарэнтабельных праектаў, таму абʼёмы такой дзяржпадтрымкі павінныя скарачацца.

Чытайце таксама >>> Белстат: айчынная эканоміка спаралізаваная на чвэрць

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў