Дзярждума Расеі збіраецца вярнуць гімн «Боже, царя храни»


Група дэпутатаў ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі ўнесла на разгляд Дзярждумы законапраект аб замене гімна РФ на «Боже, царя храни». Дакумент апублікаваны на сайце Дзярждумы.

«Менавіта імперскі гімн уяўляе з сябе гонар за слаўныя перамогі і сімвалізуе вялікую краіну з вялікай гісторыяй», – гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

«Боже, царя храни» быў афіцыйным гімнам Расейскай імперыі з 1833 па 1917 год.

На сёння гімнам Расеі зʼяўляецца гімн на музыку Аляксандрава. Раней музыка Аляксандрава была гімнам СССР («Союз нерушимый республик свободных», 1944 год), але ў 2000 годзе Сяргей Міхалкоў напісаў пад яе новыя словы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў