Дзяржава «кідае на грошы». Як бараніць сябе?


Амаль 10 % усіх выдаткаў ЖКГ – крымінальныя. І гэта – паводле афіцыйнае інфармацыі. Адзін з прыкладаў – у Слоніме амаль $ 60 тысяч з бюджэту выдаткавалі на касметычны рамонт чатырох кватэраў. Цяпер, калі жыллё хочуць прыватызаваць, ад жыхароў патрабуюць кампенсаваць выдаткі.

Жыхары адной з кватэраў паказваюць, што камунальнікі здолелі зрабіць за такія грошы. Вокны стаяць старыя, заклееныя скотчам – каб не прадзімала. На сценах – старая фарба, якой мабыць не менш за 20 гадоў. Фактычна замянілі толькі частку газавых і водных камунікацыяў ды атынкавалі звонку дом. Новая падлога – гэта непафарбаваныя дошкі, пакладзеныя проста на зямлю, хоць паводле папераў падмурак два разы залівалі ды ўцяплялі.

Жыхары «адрамантаванага» дому па вуліцы Танкістаў у Слоніме захацелі яго прыватызаваць,  а ЖРЭА выставіла такі рахунак, што танней пабудаваць новае жытло. Цяпер правяраць пачалі праваахоўнікі.

[vc_single_image image=”346810″ img_size=”large”]

Здымачная група праграмы «Людскія справы» выехала на месца ды знайшла мясцовага начальніка камунальнай гаспадаркі Мікалая Сыянтовіча. Той заяўляе, што вынікі рамонту «праверыў візуальна», але не ведае, ці яны адпавядаюць дакументам. «Вам трэба ў будаўнічае ўпраўленне! Мы што – ворагі людзям? З нашага боку там ніхто нічога не рабіў. А калі будаўнічае ўпраўленне штосьці там нахімічыла, то яны адкажуць напоўніцу. Я іх нават не буду бараніць! А мяне не пасадзяць, бо я нічога кепскага не рабіў», – сказаў чыноўнік.

У праграме «Людскія справы» гэтую ды падобныя сітуацыі абмяркоўваюць з гасцямі ў студыі – юрыстам Андрэем Леўнікавым ды палітыкам Уладзімірам Навасядам.

Як абараніць сябе ад свавольства чыноўнікаў? Што рабіць, калі дзяржава спрабуе «кінуць на грошы»? Глядзіце праграму «Людскія справы».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў