Памежнікі распавялі пра паводзіны «бязвізавых» турыстаў


Прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Антон Бычкоўскі распавёў, што замежнікі выконваюць парадак 5-дзённага бязвізавага рэжыму Беларусі, які дзейнічае ў нашай краіне з 12 лютага.

Дагэтуль ніводны замежны грамадзянін яго не парушыў.

За амаль паўтары тыдні з пачатку дзеяння бязвізавага ўезду праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» спрошчанай працэдурай наведвання Беларусі скарысталіся 1333 замежнікаў з 46 краінаў.

Часцей за іншых да нас за гэты час прыяжджалі немцы (214 асобы), палякі (190) ды італьянцы (125). У лідарах таксама грамадзяне Вялікай Брытаніі (74) і Францыі (70).

Бязвізавы рэжым дазваляе ўезд на 5 дзён грамадзянам 80 краінаў, у тым усяго ЕЗ, Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі ды іншых дзяржаваў.

ДР belsat.eu паводле БелТА

Стужка навінаў