Дзяржаўны доўг Беларусі перавысіў 44 мільярды рублёў


Запазычанасць Беларусі перад вонкавымі і ўнутранымі крэдыторамі павялічваецца. З пачатку году і па стане на 1 верасня дзяржаўны доўг краіны вырас на 4,3 %.

Дзяржаўны доўг Беларусі з пачатку бягучага году па стане на перашага верасня павялічыўся на 1.8 мільярдаў рублёў і склаў 44 мільярды. Пры гэтым вонкавыя пазыкі, як паведамляе Мінфін, з пачатку году зменшыліся на адзін адсотак і склалі 16.6 мільярдаў долараў ЗША.

На пагашэнне вонкавых пазыкаў з бюджэту краіны ўжо выдаткавана 1 мільярд 637 мільёнаў долараў ЗША.

Аналітыкі агенцыі Fitch раней адзначылі, што на 90% дзяржаўныя пазыкі Беларусі сфармаваны ў замежнай валюце. Па-другое, эксперты перакананы, што насамрэч дзяржаўны доўг Беларусі яшчэ з 2017 году перавышае парогавае значэнне для краіны. Мінфінам устаноўлены ліміт у памеры 45 % ВУП. Але напрыканцы 2107 году пазыкі дасягнулі амаль 53 % валавога ўнутранага прадукту.

Паводле Мінфіну ў 2019-2025 гадах на абслугоўванне і пагашэнне вонкавых і ўнутраных пазыкаў будзе накіравана 23,46 мільярдаў долараў ЗША.

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў