Дзяржаўная газета не хацела аддаваць прыз чарнобыльцу, які перамог у конкурсе


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMEpqZk1UemU4d2slMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]За перамогу ў конкурсе на веданне падзеяў Вялікай Айчыннай вайны ліквідатару аварыі на ЧАЭС абяцалі планшэт. Але не далі.

Ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС Алег Бабец не мае нагі ды рукі. 2-е пераможнае месца ў конкурсе, абвешчаным «Народнаю газетай», ён заняў яшчэ ўлетку. Конкурс праводзіўся ў гонар 70-годдзя перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Спадар Алег паспяхова прайшоў усе чатыры туры і заняў 2-е месца. Газета пра гэта надрукавала матэрыял, а нашаму герою па электроннай пошце паведаміла, што ён выйграў прыз – «сучасны камп’ютарны планшэт», які ўручаць у чэрвені-ліпені 2015 года.

Аднак планшэта Алег Бабец гэтак і не дачакаўся і ў жніўні. Калі звярнуўся ў рэдакцыю, аказалася, што яна да конкурсу дачынення не мае. Яго праводзіў зарэгістраваны ў Маскве холдынг «Союзное вече». З ім і параілі звязацца інваліду. Але ён звярнуўся ў суд. Паколькі конкурс быў абвешчаны на старонках «Народнай газеты», яна таксама несла адказнасць за ягоныя вынікі. Чым скончыўся суд, глядзіце ў відэаматэрыяле.

Гэта сюжэт праграмы «Маю права», якая выходзіць на «Белсаце» штосераду а 19:00.

Глядзець выпуск праграмы «Маю права» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў